Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

20.02.20

Метадычнае аб'яднанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

18 лютага 2020 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі   «Сярэдняя школа №1 г. Бялынічы імя М.І.Пашкоўскага» прайшло паседжанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры  ў  форме  семінара-практыкума па тэме «Вучэбныя заняткі па беларускай літаратуры: прадметная кампетэнцыя  настаўніка». 

Мэтай гэтага паседжання было знаёмства з актуальнымі пытаннямі методыкі выкладання прадмета, удасканаленне прафесійных навыкаў педагогаў у актывізацыі пазнавальнай і творчай актыўнасці вучняў на ўроках беларускай літаратуры. 


Настаўнікі абмеркавалі наступныя пытанні: 

  • Фарміраванне і развіццё ў настаўнікаў і вучняў прадметных кампетэнцый, прадугледжаных вучэбнай праграмай па вучэбным прадмеце “Беларуская літаратура”; 

  • Рэалізацыя выхаваўчага патэнцыялу вучэбных заняткаў па літаратуры”; 

  • Развіццё чытацкай пісьменнасці вучняў на вучэбных занятках па беларускай літаратуры”. 

 

Практычныя заняткі таксама былі вельмі насычанымі. Настаўнікі  наведалі ўрок беларускай літаратуры ў 11 класе  па тэме “Жыццё і творчы шлях Я.Янішчыц”, які падрыхтавала і правяла настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА “«Сярэдняя школа №1 г. Бялынічы імя М.І.Пашкоўскага» Т.М.Лагуценкава.  

Акрамя таго, Таццяна Мікалаеўна пазнаёміла прысутных з сутнасцю тэхналогіі скрайбінгу и прапанавала варыянты выкарыстоўвання гэтай тэхналогіі на уроках беларускай мовы і літаратуры. 

Юхноўская А.П. агучыла матэрыялы з вопыту работы “Фарміраванне і развіццё культуралагічнай і культуратворчай кампетэнцыі вучняў на уроках літаратуры”, а Сімаковіч Н.В. прапанавала свае варыянты  дыдактычных матэрыялаў па творах, уведзеных у абноўленую праграму па беларускай літаратуры ў  9 класе. 

Сустрэча настаўнікаў атрымалася цікавай і карыснай!