Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Прыёмная сям'я

Прыёмная сям'я з'яўляецца адной з форм уладкавання на выхаванне дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Муж і жонка (адзін з іх) або адзінокія грамадзяне выконваюць абавязкі па выхаванні дзяцей на падставе дагавора аб перадачы дзяцей на выхаванне ў прыёмную сям'ю, заключанага паміж органам апекі і папячыцельства (мясцовы выканаўчы i распарадчы орган), і працоўнага дагавора, заключанага паміж упраўленнем (аддзелам) адукацыі па месцы жыхарства і прыёмным бацькам.

Агульная колькасць дзяцей у прыёмнай сям'і, уключаючы родных і ўсыноўленых, не павінна перавышаць 4 чалавек. Дзяржава выплачвае штомесячныя грашовыя сродкі на ўтрыманне прыёмных дзяцей.

Асобаў, якія стварылі прыёмную сям'ю, называюць прыёмнымі бацькамі.

Прыёмныя бацькі з'яўляюцца спецыялістамі сістэмы адукацыі. Час працы ў якасці прыёмных бацькоў залічваецца ў агульны працоўны стаж. Ім гарантавана права на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне і пенсіённае забеспячэнне. Прыёмныя бацькі атрымліваюць заработную плату за працу па выхаванню дзяцей, прынятых у свае сем'і.

Дзеці, уладкованыя ў прыёмную сям'ю знаходзяцца там на правах выхаванцаў і захоўваюць права на належную ім пенсію (у сувязі са стратай карміцеля, па інваліднасці).