Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

27.11.18

“БЯЛЫНІЦКІ РАЁН. СКАРБНІЦА НАРОДНЫХ ТРАДЫЦЫЙ”

Завяршыўся чарговы абласны этап рэспублікаскай акцыі навучэнскай молодзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” у г. Магілеве. Актыўны ўдзел у конкурсе даследчых работ “Спадчына Беларусі” прынялі навучэнцы аб’яднання па інтарэсах “Прэс-школа юнкараў” пад кіраўніцтвам педагога дадатковай адукацыі Яніны РУЦКАЙ, якое дзейнічае ў дзяржаўнай установе адукацыі “Шматпрофільны цэнтр “Ветразь” г. Бялынічы”.

У намінацыі “Духоўная культура” юныя журналісты разам з педагогам даследвалі аб’екты вусна-паэтычнай і літаратурнай творчасці, мясцовыя абрады, традыцыі і звычаі, адметнасці земляробства і каляндарна-абрадавай культуры рэгіёна, адметнасці мясцовай мастацкай самадзейнасці, элементы нематэрыяльнай культуры рэгіена.

Юнкары збіралі інфармацыю аб страчанай матэрыяльнай і духоўнай спадчыне Бялыніцкага раёна, праводзілі апытанні мясцовых жыхароў, носьбітаў фальклору

У выніку навукова-даследчая работа “Бялыніцкі раён. Скарбніца народных традыцый” на абласным этапе рэспублікаскай акцыі навучэнскай молодзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” была адзначана дыпломам 2 ступені галоўнага упраўлення па адукацыі Магілеўскага аблвыканкама. Апроч таго, прызёры творчага спаборніцтва атрымалі пуцёўкі на аздараўленне ў НДЦ “Зубраня” з 5 па 20 снежня, дзе будуць абараняць работу на рэспубліканскім узроўні.