Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.07.2014

«На грэбні «Хвалі»»

     З 26 чэрвеня па 7 ліпеня 2014 года тэатральны калектыў «ЛіКі» ДУА «Шматпрофільны цэнтр «Ветразь» г.п. Бялынічы» прымаў удзел ў 5 Міжнародным творчым фестывалі дзяцей і моладзі «Хваля ідэй» у г. Кранево Рэспублікі Балгарыя. Адметная рыса фестывалю «Хваля ідэй» складаецца ў тым, што рабяты прыязджаюць не толькі спаборнічаць у заяўленых намінацыях. У іх есць магчымасць праявіць сябе ў дзіўных, тэатралізаваных і яркіх мерапрыемствах, якія спецыяльна для іх рыхтуюць арганізатары фестывалю. Фестывальная праграма была вельмі насычанай. Кожны дзень знаходжання для рабят адрозніваўся чымсьці яркім і незвычайным. На суд кампетэнтнага журы ў конкурснай праграме ў намінацыі «Эксперыментальны жанр» была прадстаўлена тэатральная пастаноўка па творах Іманта Зіедоніса «Нашы казкі». У выніку тэатральная студыя «ЛіКі» узнагароджана Дыпломам лаўрэата 3 ступені і памятным прызам фестывалю «Хрустальная хваля». А кіраўнік студыі Фяськова Ларыса Міхайлаўна ўзнагароджана Дыпломам «За смеласць тэатральнага эксперыменту і творчы пошук».

    Ласкавае балгарскае сонца, Чорнае мора, новыя знаемствы пакінулі глыбокі след у сэрцах юных удзельнікаў фестывалю. Дадому рабяты вярнуліся з  багажом  новых ведаў, новых эмоцый і ўражанняў.

     Тэатральны калектыў  і яго кіраўнік  выказваюць падзяку прапрымальнікам горада, якія адгукнуліся і аказалі матэрыяльную дапамогу у набыцці сцэнічных касцюмаў.