Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

16.11.2018

Юнкары бялыніччыны – лепшыя ў Рэспубліцы

Падведзены вынікі XIV рэспубліканскага фэстываля-конкурсу дзіцячых сродкаў масавай інфармацыі “Свежы вецер”. Праводзіўся ён па ініцыятыве Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага дзіцячага выхаваўча-аздараўляльнага цэнтра “Зубраня”. Асноўная мэта конкурсу – эфектыўнае фарміраванне інфармацыйнай культуры школьнікаў і стымуляванне актыўнай дзейнасці юных журналістаў па стварэнні актуальных матэрыялаў для школьных газет, радыё-і відэапраграм. 
Удзел у творчым спаборніцтве прынялі і выхаванцы ДУА “Шматпрофільны цэнтр “Ветразь” г. Бялынічы”, навучэнцы аб’яднання па інтарэсах “Прэс-школа юнкораў” пад кіраўніцтвам педагога дадатковай адукацыі Яніны Аляксандраўны РУЦКАЙ. 
На конкурс юныя карэспандэнты прадставілі радыёпраграмму “Старт”. Журы высока ацаніла творчы падыход, арыгінальнасць работы і ўзнагародзіла калектыў дыпломам пераможцы ў намінацыі “Лепшае музычнае афармленне”. Цэрымонія ўзнагагоджвання праходзіла ў “Зубраня”, дзе фіналісты конкурсу адпачывалі на працягу змены “Прэсперспектыва”.

Метадыст 
ДУА “Шматпрофільны цэнтр 
“Ветразь” г. Бялынічы”                                                                                                 Дзяніс Руцкі