Адукаваныя, паважаныя, інтэлігентныя, бязмерна ўлюбёныя ў прафесію і ў тых, каго вучаць і выхоўваюць, яны былі, ёсць і будуць стваральнікамі светапоглядаў і лёсаў. Шаноўныя педагогі адзначылі сваё прафесійнае свята – Дзень настаўніка.
Прадстаўнікі сферы адукацыі з усяго раёна сабраліся ў раённым Цэнтры культуры, каб адзначыць лепшых па прафесіі і прыемна правесці час.
– Шчыра віншую ўсіх педагогаў, ветэранаў галіны адукацыі з прафесійным святам, – звярнуўся да прысутных намеснік старшыні райвыканкама Андрэй ГАНЧУК. – У гэтым годзе шмат зроблена, але ваш патэнцыял далёка не вычарпаны. Веру, што наперадзе нас чакаюць новыя перамогі, здзяйсненні і дасягненні. Вы працуеце з самай чуллівай і ўразлівай катэгорыяй – з дзецьмі. Яны тонка адчуваюць шчырасць і фальш. Таму і надалей працуйце з жаданнем, а мы заўсёды гатовы вас падтрымаць і ўзнагародзіць самых лепшых.
Андрэй Ганчук уручыў Ганаровую грамату Міністэрства адукацыі Беларусі настаўніцы беларускай мовы і літаратуры ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.Бялынічы імя М.І.Пашкоўскага»Дануце КЛОПАВАЙ, а таксама граматы Міністэрства адукацыі настаўнікам працоўнага навучання ДУА «Вішоўская сярэдняя школа Бялыніцкага раёна» Леаніду ГАЛУШКІНУ і рускай мовы і літаратуры ДУА«Сярэдняя школа № 1 г.Бялынічы імя М.І.Пашкоўскага» Аксане ЛЫЧКОЎСКАЙ.
Ганаровымі граматамі ўпраўлення адукацыі аблвыканкама адзначаны загадчык аддзела спартыўнай і тэхнічнай творчасці ДУА «Шматпрофільны цэнтр «Ветразь» г.Бялынічы» Сяргей ЗАЙКОЎСКІ і педагог дадатковай адукацыі гэтай установы Аляксей КУЛАКОЎ, сацыяльны педагог раённага ЦКРНіР Наталля МЯЦЕЛЬСКАЯ, настаўнікі працоўнага навучання ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.Бялынічы імя М.І.Пашкоўскага» Андрэй ВАЙТОВІЧ і ДУА «Свяцілавіцкі ВПКДССШ Бялыніцкага раёна»Леанід МАРОЗАЎ, педагог-псіхолаг ДУА «Сярэдняя школа № 2 г.Бялынічы»Зоя САГІНА.
Ганаровымі граматамі райвыканкама ўзнагароджаны дырэктар ДУА «Эсьмонскі ВПКДССШ Бялыніцкага раёна»Людміла САЛАВЕЙ і выхавацель ДУА «Яслі-сад № 7 г.Бялынічы»Валянціна МУРАШЧАНКА.
Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Таццяна МЯКШЫНА ў сваім віншавальным выступленні адзначыла, што сістэма адукацыі ў нашай краіне шматгранная, а ў цэнтры яе знаходзіцца педагог – творчая асоба, якая любіць дзяцей і сваю прафесію.
Шчырыя словы ўдзячнасці яна выказала таксама ветэранам працы, якія аднойчы абралі прафесію настаўніка і засталіся верныя ёй на ўсё жыццё.
Таццяна Мякшына адзначыла высокі прафесіяналізм, таленавітасць і энтузіязм педагогаў раёна, пажадала ім творчых поспехаў і перамог, міру і дабрабыту.
Шматлікія педагогі і работнікі сістэмы адукацыі былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама за дасягнутыя поспехі ў навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення, плённую і добрасумленную працу ў адукацыйнай галіне. Сярод іх – намеснік дырэктара ДУА «Галоўчынская сярэдняя школа Бялыніцкага раёна»Людміла БЕГЛЯКОВА, настаўнікі пачатковых класаў ДУА «Запольская сярэдняя школа Бялыніцкага раёна»Зоя ІГНАТОВІЧ, хіміі і біялогіі ДУА «Іскраўская базавая школа Бялыніцкага раёна»Сяргей РЫНЯК, метадыст вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Таццяна ЦІКУНОВА, вадзіцель Юрый АРШАЎСКІ, бухгалтар Вікторыя ВАШАЦЬКОВА і многія іншыя.
Ганаровымі граматамі абласнога камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі за актыўны ўдзел у прафсаюзным жыцці адзначаны музычны работнік ДУА «Яслі-сад № 2 г.Бялынічы» Ірына БРЫЛЁВА, бібліятэкар школы-інтэрната Вольга ДАВЫДАВА, а грашовымі падарункамі – настаўнік пачатковых класаў ДУА «Лебядзянкаўскі ВПКДСПШ Бялыніцкага раёна» Алена БАРЫСЕНКА і настаўнік фізічнай культуры ДУА «Цяхцінскі ВПКДССШ Бялыніцкага раёна» Генадзь ТРАЦЦЯКОЎ.
Шэраг працаўнікоў устаноў адукацыі атрымалі падарункі ад раённай арганізацыі РГА «Белая Русь».