Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

19.11.2014

Маладзежнае радыё «Our Life» - лепшае ў рэспубліцы.

     Падведзены вынікі Х рэспубліканскага фестывалю-конкурса дзіцячых сродкаў масавай інфармацыі “Свежий ветер”. Праводзіўся ён па ініцыятыве Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага дзіцячага выхаваўча-аздараўленчага цэнтра “Зубраня” дзеля эфектыўнага фарміравання інфармацыйнай культуры школьнікаў і стымулявання актыўнай дзейнасці юных журналістаў па стварэнні актуальных, адпавядаючых сучасным патрабаванням матэрыялаў для школьных газет, радыё- і відэапраграм.

     Удзел у творчым спаборніцтве прынялі і выхаванцы Шматпрофільнага цэнтра “Ветразь” Бялынічаў, навучэнкі аб’яднання па інтарэсах “Юны журналіст”, які дзейнічае на базе сярэдняй школы №2, Аліна Бародзька і Ганна Лапо (кіраўнік – педагог дадатковай адукацыі Дзяніс Руцкі). Дзяўчаты прадставілі на конкурс радыёпраграмму «OurLife». Журы ацаніла творчы падыход і арыгінальнасць работы і ўзнагагодзіла яе аўтараў дыпломам пераможцы ў намінацыі “Лепшая радыёпраграмма” і “Лепшае музычнае афармленне”, і сертыфікатамі ўдзельнікаў фестывалю. Апроч таго, таленавітыя бялынічанкі атрымалі ў падарунак пуцёўкі на адпачынак у НДЦ “Зубраня”