18 лютага 2020 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №1 г. Бялынічы імя М.І.Пашкоўскага» прайшло паседжанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ў форме семінара-практыкума па тэме «Вучэбныя заняткі па беларускай літаратуры: прадметная кампетэнцыя настаўніка».
Мэтай гэтага паседжання было знаёмства з актуальнымі пытаннямі методыкі выкладання прадмета, удасканаленне прафесійных навыкаў педагогаў у актывізацыі пазнавальнай і творчай актыўнасці вучняў на ўроках беларускай літаратуры.
Настаўнікі абмеркавалі наступныя пытанні:
-
“Фарміраванне і развіццё ў настаўнікаў і вучняў прадметных кампетэнцый, прадугледжаных вучэбнай праграмай па вучэбным прадмеце “Беларуская літаратура”;
-
“Рэалізацыя выхаваўчага патэнцыялу вучэбных заняткаў па літаратуры”;
-
“Развіццё чытацкай пісьменнасці вучняў на вучэбных занятках па беларускай літаратуры”.
Практычныя заняткі таксама былі вельмі насычанымі. Настаўнікі наведалі ўрок беларускай літаратуры ў 11 класе па тэме “Жыццё і творчы шлях Я.Янішчыц”, які падрыхтавала і правяла настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА “«Сярэдняя школа №1 г. Бялынічы імя М.І.Пашкоўскага» Т.М.Лагуценкава.
Акрамя таго, Таццяна Мікалаеўна пазнаёміла прысутных з сутнасцю тэхналогіі скрайбінгу и прапанавала варыянты выкарыстоўвання гэтай тэхналогіі на уроках беларускай мовы і літаратуры.
Юхноўская А.П. агучыла матэрыялы з вопыту работы “Фарміраванне і развіццё культуралагічнай і культуратворчай кампетэнцыі вучняў на уроках літаратуры”, а Сімаковіч Н.В. прапанавала свае варыянты дыдактычных матэрыялаў па творах, уведзеных у абноўленую праграму па беларускай літаратуры ў 9 класе.
Сустрэча настаўнікаў атрымалася цікавай і карыснай!