Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

17.03.2017

Акція “Мы – грамадзяне Беларусі”

У рамках патрыятычнай акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі”дваццаць чатыры бялыніцкія школьнікі атрымалі свой першы галоўны дакумент –пашпарт.

Траім юным бялынічанам пашпарты падчас урачыстага мерапрыемства, якое праходзіла ў Мінску, уручыў Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл МЯСНІКОВІЧ.

28 таленавітых прадстаўнікоў моладзі Магілёўшчыны, сярод якіх і вучаніца райцэнтра, былі запрошаны на сустрэчу ў аблвыканкам. Пашпарты і падарункі ім уручыў першы намеснік старшыні аблвыканкама Алег ЧЫКІДА.

Дваццаць юнакоў і дзяўчатсабраліся ў сераду ў малай зале РЦК, дзе пачулі на свой адрас цёплыя словы і віншаванні ад прадстаўнікоў раённай улады, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, РАУС, грамадскіх арганізацый. Галоўны дакумент нашай краіны юным бялынічанам уручылі намеснік старшыні райвыканкама Андрэй ГАНЧУК, ветэран педагагічнай працы Інэса ЗАЙКОЎСКАЯ, інспектар групы па грамадзянству і міграцыі РАУС ГалінаСТАРАВОЙТАВА.

На памяць аб важнайпадзеі юнакі і дзяўчаты атрымалі ў падарунак Канстытуцыю Беларусі і маляўнічае выданне “Я –грамадзянін Рэспублікі Беларусь”, якое складаецца з сямі частак, дзе ў даступнай і папулярнай форме выкладаюцца артыкулы Асноўнага Закона краіны, прыводзяцца прыклады яго прымянення. У кнізе ўтрымліваецца вялікая колькасць фатаграфій, тэкст дапоўнены афарызмамі, цытатамі, выказваннямі знакамітых людзей, вершамі беларускіх паэтаў.