Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

08.07.2016

Стартаваў палатачны лагер “Брыганціна”

  Перасовачны палатачны лагер “Брыганціна”, які размешчаны ў адным з самых маляўнічых куткоў Прыдруцкага краю,прыняў 5 ліпеня на адпачынак першую змену юных бялынічан. 19 юнакоў правядуць 9 дзён летняга адпачынку на беразе Заазерскага возера. 

   Сёлета лагерная змена аб’яднала рабят, якія займаюцца ў разнастайных аб’яднаннях па інтарэсах спартыўнага і ваенна-патрыятычнага накірункаў. Катанне на лодках, песні ля вогнішча, вывучэнне і ўдасканаленне навыкаў тэхнікі горна-пешаходнага турызму, экскурсіі па гістарычных месцах нашага раёна чакаюць маладых людзей у гэтым лагеры.

    Многія з рабят ужо не першы год аддаюць перавагу адпачынку ў палатачным лагеры “Брыганціна”. Менавіта тут падлеткі пад кіраўніцтвам вопытных трэнераў С.А. Зайкоўскага, І.В. Мазурава і А.А. Плесканёва атрымліваюць самастойны вопыт зносін з прыродай, пазнаюць шмат цікавага і карыснага.