Выхаванцы патрыятычнага ваенна-спартыўнага аб’яднання “Дынамавец” ШЦ “Ветразь” з узнагародамі вярнуліся з адкрытага турніру па рукапашным баі і ваенна-прыкладным шматбор’іпамяціАляксандра Юневіча, прысвечанага 71 гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне над нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Праходзілі спаборніцтвы 6-7 мая на базе Дзяржаўнага прафесійнага ліцэя №9 г. Магілёва імя А. Старавойтава. 96 юных спартсменаў з 8 ваенна-патрыятычных клубаў Мінска, Гомеля, Магілёва, Бялынічаў змагаліся за званне лепшых байцоў.У ваенна-прыкладным шматбор’і бялыніцкая каманда заняла ганаровае другое месца. У асабістым заліку у спаборніцтвах па рукапашным баі нашы рукапашнікі заваявалі 6 медалёў рознай годнасці. Так, сярод юнакоў 2002-2003 г.н. у вагавай катэгорыі да 40 кг. не было роўных Валчкову Арцёму. У вагавай катэгорыі звыш за40 кг. перамогу святкаваўГаліцын Іван. Сярод юнакоў 2000-2001 г.н. у вазе да 70 кг. лепшым стаў Чмір Марк, у кроку ад яго спыніўся Шнэйдар Віталь. Сярод юнакоў 1998-1999 г.р. у вазе да 75 кг. залатым медалёмузнагароджаны Клепча Максім, у вагавай катэгорыі звыш за 80 кг. на першую прыступку п’едэсталу гонару ўзняўся Маркевіч Вадзім.