Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

01.10.2018

Дзецям аб падатках

Днями начальнік райінспекцыі МПіЗ Марыя Вададохава і яе намеснік Ларыса Бедная ў рамках акцыі “Дзецям аб падатках” наведалі ДУА “Сярэдняя школа № 2 г.Бялынічы”

Разам з педагогамі ўстановы адукацыі яны правялі для вучняў 4-х класаў ўрок, у час якога зрабілі цікавую і запамінальную вандроўку ў свет падаткаў.

Чацвёртакласнікам пазнавальна расказалі пра тое, што такое падаткі, чаму іх трэба своечасова плаціць і на што яны выдаткоўваюцца, паказалі тэматычныя мультфільмы “Горад мары” і “Падаткі – гэта дзяржава”, прачыталі казку з кнігі “Дзецям аб падатках” і правялі віктарыну.

Сорак пяць хвілін урока праляцелі непрыкметна. За гэты час дзеці адкрылі для сябе шмат новага і цікавага. Напрыклад, яны даведаліся, што сродкі на рамонт школы, набыццё новых падручнікаў і абсталявання, зарплату іх любімым настаўнікам паступаюць з падаткаў. Таксама хлопчыкі і дзяўчынкі выказвалі свае меркаванні да прагледжаных мультфільмаў: без падаткаў ні ўрачы, ні выратавальнікі, ні іншыя важныя службы не змогуць паўнавартасна выконваць свае функцыі. А плаціць падаткі – значыць быць сумленным і дапамагаць людзям.

Дзякуючы акцыі, школьнікі атрымалі веды, якія спатрэбяцца ім у дарослым жыцці. Чым раней маленькія грамадзяне зразумеюць, што плаціць падаткі – гэта важная і добрая справа, тым лепш яны ўсвядомяць сваю адказнасць перад іншымі людзьмі, вырастуць сапраўднымі патрыётамі, якія любяць сваю краіну і робяць усё для яе росквіту.