Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

22.07.2016

Падарожжа ў краіну дарожных знакаў

Дзяцей заўседы цікавіць вуліца і ўсе, што на ей адбываецца. Часта, захопленныя чым – небудзь незвычайным, яны трапляюць у небяспечныя сітуацыі. Самыя распаўсюджаныя памылкі, якія робяць дзеці, гэта нечаканы выхад на праезную частку вуліцы ў забароненым месцы, або гульня каля дарогі, дзе рухаецца транспарт.

Каб засцерагчы дзяцей ад небяспекі, неабходна як мага раней выпрацаваць у іх станоўчыя звычкі бяспечных паводзін. У ДУА”Яслі –сад №9 аграгарадка Вішоў” Бялыніцкага раена праводзіцца работа па азнаямленню дзяцей дашкольнаго ўзросту з правіламі дарожнага руху.У кожнай ўзроставай групе аформленыя куткі па вывучэнню правіл дарожнага руху,сабраны наглядны і дыдактычны матэрыял папаўняецца і абнаўляецца на працягу ўсяго навучальнага года.У кутках размешчаны стэнды, макеты дарогі,дыдактычныя гульні, камплект машын спецыяльнага прызначэння,дарожныя знакі. Выхавацелі праводзяць з дзецьмі займальныя тэматычныя гульні,прапаноўваюць рашыць лагічныя задачы, ствараюць і разыграваюць праблемныя сітуацыі,якія развіваюць увагу і кемлівасць.

У летні перыяд года работу па азнаямленню з правіламі дарожнага руху праводзім на свежым паветры, на спецыяльна абсталяванай пляцоўцы, дзе зроблена дарожная разметка з пешаходнымі пераходамі.Мы прыцягваем бацькоў да выканання сумесных творчых работ з дзецьмі, праводзім кансультацыі, гутаркі. У бацькоўскіх кутках размяшчаем маляўнічы ілюстраваны матэрыял, памяткі і парады для бацькоў по прафілактыцы дзіцячага дарожна – транспартнага траўматызму.

На днях у госці да дзяцей завітаў Светлафор. Ен разам з міліцыянерам-рэгуліроўшчыкам, выхавацель Яўневіч І.А., распавядаў пра правілы бяспечных паводзін на вуліцы, дапамаг Нязнайку перайсці дарогу і вывучыць асноўныя сігналы светлафора.Дзеці ахвотна ўключаліся ў рухомыя гульні, адказвалі на пытанні,адгадвалі загадкі. Дзякуючы разнастайным формам работы з выхаванцамі, у дзяцей назапашваецца вопыт паводзін на вуліцы,узбагачаецца слоўнікавый запас,павышаецца ўзровень прасторавай арыенціроўкі. Мы спадзяемся, што дадзеная работа дапаможа дзецям пазбегнуць бяды.