Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

25.02.20

Раённая спартакіяда школьнікаў

У рамках раённай спартакіяды школьнікаў 22 лютага 2020 года на базе ДУА «Сярэдняя школа № 2 г.Бялынічы» прайшлі раённыя спаборніцтвы па валейболе, на базе ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Бялынічы ім.М.І.Пашкоўскага» - спаборніцтвы па міні-футболе.  

У спаборніцтвах па валейболе раўных не было камандзе ДУА “Вішоўская сярэдняя школа Бялыніцкага раёна": і юнакі, і дзяўчаты занялі 1 месца. 2 месца за сабой пакінулі юнакі і дзяўчаты ДУА «Цяхцінскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Бялыніцкага раёна». 3 месца ў спаборніцтвах сярод юнакоў заняла каманда «Сярэдняя школа № 1 г. Бялынічы ім.М.І.Пашкоўскага», сярод дзяўчат – каманда ДУА «Сярэдняя школа № 2 г.Бялынічы». 

Па выніках спаборніцтваў па міні-футболе пераможцам стала каманда ДУА “Машчаніцкая сярэдняя школа Бялыніцкага раёна". Другое месца заняла каманда ДУА “Свяцілавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Бялыніцкага раёна”, трэцяе месца – каманда ДУА «Эсьмонскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Бялыніцкага раёна».  

 

Віншуем пераможцаў і жадаем далейшых спартыўных перамог!