Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

26.09.18

«СПОРТ ДЛЯ САПРАЎДНЫХ МУЖЧЫН»

    23 верасня 2018 года ў г. Мінску прайшоў адкрыты рэспубліканскі турнір па сучасным і баявым панкратыёне памяці курсанта Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь Дзмітрыя Грышыяні.
    Удзел у турніры прынялі больш за 75 спартсменаў ва ўзросце ад 14 да 30 гадоў з усёй Рэспублікі Беларусь.
   Бялыніцкі раён прадстаўляла каманда спартсменаў патрыятычнага ваенна-спартыўнага аб'яднання «Дынамавец» ДУА «Шматпрофільны цэнтр «Ветразь» г.Бялынічы» пад кіраўніцтвам педагога дадатковай адукацыі Даўжанкова Аляксандра Аляксеевіча.
Сутычкі на дыване праходзілі вельмі дынамічна, рукапашнікі прадэманстравалі высокі ўзровень майстэрства.
     Так у каманды спартсменаў раёна 6 залатых і 6 сярэбраных медалёў: Голасаў Уладзіслаў (1 месца), Клубаеў Максім (1 месца), Міліцкі Алег (1 месца), Галіцын Іван (1 месца), Раманаў Арцём (1 месца), Старавойтаў Кірыл (1 месца), Фёдараў Іван (2 месца), Шаўчанок Яўген (2места), Арахоўскі Яўген (2 месца), Кунцэвіч Вадзім (2 месца), Гроднік Аляксей (2 месца), Паўлоўскі Вадзім (2места).
     Па выніках каманднага першынства каманда Бялыніччыны ўдастоена дыплома другой ступені.
       Усе прызёры і пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі Беларускай федэрацыі армейскага рукапашнага бою і сучаснага панкраціёна.